— Яшчэ ў 2007 годзе Леанід Маісееў, у той час наш дырэктар, набыў бананавую пальму вышынёй каля 80 см. Яна вырасла досыць хутка: за тры гады дасягнула прыкладна шасці метраў. Каб развіццё было правільным, трэба даглядаць і падкормліваць, чым усе гэтыя гады і займаліся работнікі, каму даверана была расліна, — расказала Галіна Макар.

Калі пальмы сталі вельмі высокімі, вырашылі надбудаваць шкляны купал, каб яны атрымлівалі больш сонечнага святла і цяпла.

Як гаворыць жанчына, убачыць калі-небудзь бананы на пальмах тут ужо і не спадзяваліся. Але больш за месяц таму заўважылі, што стала развівацца кветка, падобная да катаха кукурузы.

Цяпер 7 прыгожых бананавых гронак па 12 пладоў упрыгожваюць адну пальму, а побач, на суседняй, выспявае яшчэ такая ж галінка.

— Любая расліна патрабуе да сябе ўвагі. Каб выбудаваць правільны алгарытм дзеянняў па іх доглядзе, мы з кветкаводкай вывучаем спецыялізаваную літаратуру, знаёмімся з матэрыяламі па вырошчванні бананаў у хатніх умовах, абмяркоўваем усе пытанні апрацоўкі лісця, падкорму, купляем неабходныя прэпараты. Два разы на тыдзень праводзім вадзяны душ для лісця, раз на месяц — з мікраэлементамі. Паліў пад корань — два разы на тыдзень. Увесну, нават бліжэй да лета, дадаем азотнафасфарна-калійныя ўгнаенні, а пад восень — фосфарна-калійныя з мікраэлементамі, каб даць магчымасць развівацца, камфортна перазімаваць, атрымаць рэчывы для вегетацыі, а цяпер ужо — і для росту пладоў. Калі лісце пачынае старэць, не змяшчаючыся ў плошчу памяшкання, мы выдаляем яго секатарам, — распавядаюць на прадпрыемстве.

— Бананы яшчэ недастаткова саспелі. Ступень спеласці пладоў будзем вызначаць інтуітыўна. Эксперымент атрымаўся, хай і праз шмат гадоў, напэўна, дзякуючы правільнаму догляду, — кажа Галіна Макар.

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2