Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Сёння на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША дасягнуў новага гістарычнага максімуму — 3,3327 рубля.

Паводле ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам у былым СССР, сведчыць аналіз «Позіркам» валютных курсаў.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан — 12.216.010, Туркменістан — 8.750.000, Украіна — 3.659.010 і Грузія — 2.680.200.

Далей: Таджыкістан — 1.096.210, Казахстан — 238.625, Расія — 99.268, Азербайджан — 85.000, Арменія — 82.690, Малдова — 18.217 і Кыргызстан — 17.742.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва — 329,81, Эстонія — 149,46, Латвія — 134,26.

Курс даляра ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацый складае 16.100.000.000 рублёў.

Чытайце таксама:

Сёння даляр зноў абнавіў максімум

Даляр з запасам абнавіў абсалютны максімум

Клас
9
Панылы сорам
6
Ха-ха
24
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
1