Лізавета Савіных. Фота з профілю Лізаветы ў сацыяльнай сетцы LinkedIn

Лізавета Савіных. Фота з профілю Лізаветы ў сацыяльнай сетцы LinkedIn

Увагу на тое, што 34-гадовая дачка Андрэя Савіных Лізавета жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, звярнуў у сваім тэлеграм-канале перформер Уладзіслаў Бохан. Прааналізаваўшы акаўнты ў фэйсбуку самога Андрэя Савіных і ягонай жонкі, ён адшукаў у сацсетках іх дачку Лізавету. У яе акаўнце ў LinkedIn пазначаны месцы вучобы (Жэнева) і працы (Лондан).

У профілі Лізаветы Савіных у сацсетцы LinkedIn пазначана, што з верасня 2022 года і да цяперашняга часу дзяўчына працуе менеджаркай па распрацоўцы рашэнняў у галіне барацьбы з адмываннем грошай брытанскай фінансава-тэхнічнай карпарацыі Quantexa. Дагэтуль яна 11 гадоў адпрацавала ў найбуйнейшым па памеры актываў і рынкавай капіталізацыі банку Вялікабрытаніі HSBC.

Вопыт працы Лізаветы Савіных. Скрыншот са старонкі linkedin.com/in/elizavetasavinykh

Вопыт працы Лізаветы Савіных. Скрыншот са старонкі linkedin.com/in/elizavetasavinykh

Акрамя таго, нейкая Лізавета Савіных (Elizaveta Savinykh), якая мае брытанскае грамадзянства, пазначаная як дырэктарка кампаніі Canabel Limited, якая займаецца нерухомасцю ў брытанскім горадзе Лідсе. Паводле звестак брытанскага дзяржаўнага сэрвісу і інфармацыі gov.uk, гэтая фірма займаецца купляй, продажам, здачай у арэнду і кіраваннем уласнай і арандаванай нерухомасці. Праўда, выглядае гэтая фірма дзіўнай, бо не мае ні асобнага сайта, ні актыўных сацсетак.

Пры гэтым усюды паказана, што Лізавета Савіных нарадзілася ў снежні 1988 года, і гэтая інфармацыя супадае з тымі звесткамі пра дату нараджэння дачкі дэпутата, якія «Люстэрка» атрымала ад аб'яднання былых сілавікоў Belpol.

Журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў Андрэю Савіных і спытаў, ці праўдзівая інфармацыя пра тое, што ягоная дачка з'яўляецца грамадзянкай Вялікабрытаніі і працуе ў кампаніях у гэтай краіне, але той размаўляць адмовіўся. Адказу ад самой Лізаветы Савіных журналісты таксама не атрымалі.

Адказ «Люстэрка» атрымала толькі ад кампаніі Quantexa, у якой запыталіся, ці ў курсе там, што дачка беларускага дэпутата і былога чыноўніка працуе ў іх. А таксама, ці не асцерагаюцца яны праз гэта ўцечкі ў Беларусь нейкай інфармацыі, якая дапаможа ўладам абыходзіць санкцыі.

«У кампаніі Quantexa дзейнічаюць строгія правілы прыёму на працу і праграмы навучання, якія гарантуюць, што ўсе сябры нашай каманды будуць адпавядаць высокім стандартам этычных паводзін, — гаворыцца ў адказе Quantexa. — Наша кампанія валодае надзейнымі і эфектыўнымі сродкамі кантролю, якія забяспечваюць бяспечнае і надзейнае кіраванне любой канфідэнцыйнай інфармацыяй — тэхнічнай, стратэгічнай, асабістай — у адпаведнасці з нашымі дамоўнымі і нарматыўнымі патрабаваннямі». 

Чытайце таксама:

У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША

«Проста істэрычна». Дэпутат Савіных не можа адысці ад прыёму ў Вене

Як Франак Вячорка спрабаваў пагутарыць з Андрэем Савіных у Вене, але нічога не выйшла

Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але не выйшла, і ён пакінуў залу

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
72
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
30