Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

У пятніцу ўначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер днём па ўсходзе моцны парывісты. Ноччу +3..+9°С, максімальная днём +9..+15°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да +17°С. У Мінску чакаецца +11..+13°С.

У суботу ноччу па поўначы краіны месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Вецер днём будзе моцны парывісты. Ноччу ад +3°С па ўсходзе да +12°С па захадзе краіны, максімальная днём +10..+17°С. У Мінску +12..+14°С.

У нядзелю цыклон адыдзе на Верхнюю Волгу і Беларусь апынецца ў ягонай халоднай тылавой частцы.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.

Ноччу +1..+8°С, максімальная днём будзе ад +4°С па паўночным усходзе да +12°С па паўднёвым захадзе Беларусі.

У Мінску чакаецца +7°С і кароткачасовыя ападкі, але, відаць, дождж.

Такое ж халоднае нават для кастрычніка надвор'е захаваецца і ў першай палове наступнага тыдня.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
1