Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Бабруйскія аператыўнікі ў сферы нораваў выявілі 62-гадовую гараджанку, якая па месцы жыхарства арганізавала порнастудыю, паведамляе прэс-служба МУС.

У якасці акцёраў для здымкі інтымных відэа жанчына прыцягвала знаёмых, у працэсе ўдзельнічала і сама. Кантэнт распаўсюджвала праз тэматычны сайт.

Падчас ператрусу знайшлі камп'ютарную тэхніку, фота– і відэаапаратуру, дэкарацыі і рэквізіт.

Следчыя завялі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Раней жанчына прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што займалася прастытуцыяй.

Чытайце таксама:

Playboy разарваў кантракт з порнаактрысай за яе падтрымку Палесціны

Краіна ўзыходзячага порна: як японская порнаіндустрыя выходзіць з ценю

Парнаграфічныя дыпфэйкі: каго асудзяць першым?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
22
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3