Як сцвярджае Качанава, ёй сёння тэлефанавалі бацькі, заклапочаныя прапагандай нетрадыцыйных каштоўнасцяў у інтэрнэце.

«Былі прапановы аб рэгуляванні інфармацыйнай сферы. Бацькі занепакоеныя тым, што ў інтэрнэце дзеці могуць убачыць прапаганду нетрадыцыйных каштоўнасцяў.

Канешне, мы, як заканадаўцы, павінны думаць пра гэта. Бо людзі кажуць: Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром, мы непакоімся за лёс нашых дзяцей.

У Беларусі гэтага няма, але мы бачым, наколькі інфармацыйная прастора насычана рознымі негатыўнымі падыходамі. І, вядома, нас не можа гэта не турбаваць», — распавяла яна, перадае БелТА.

Апошнім часам улады і прапаганда заклапаціліся пра «традыцыйныя» каштоўнасці. Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць «папулярызацыю ідэі бяздзетнай сямейнай пары». А ў Генпракуратуры паабяцалі ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры.

Чытайце таксама па тэме:

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

«Унеслі карэкціроўкі ў кантэнт». Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча выклікалі ў Міністэрства культуры

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16