Праваабаронца Яна Галаган. Скрын відэа ютуб-канала «ЧестнОК»

Праваабаронца Яна Галаган. Скрын відэа ютуб-канала «ЧестнОК»

Праваабаронца Яна Галаган з'язджала з краіны пасля выбараў з адным заплечнікам. Яна была ўпэўненая, што хутка вернецца.

«У нас быў чацік, мы там абмяркоўвалі з сяброўкамі: «Як вы лічыце, будзем заўтра вяртацца дадому ці праз тыдзень?» Вось проста былі ўпэўненыя, што дзень-два-тры-чатыры — і мы ўжо будзем вяртацца дадому. Я не страчвала ўпэўненасць у тым, што некалі гэта скончыцца, і я павінна буду хутка рухацца ў бок мяжы, дадому.

А каб не губляць сувязь з домам, я працягвала здымаць кватэру год. Яна каштавала танна, таму я магла дазволіць сабе. Здымалі з маёй сяброўкай, гэта было «на дваіх».

У нас там былі кветкі, у нас там былі ўсе нашыя рэчы. Гэта такая ўвогуле класная кватэра, якую мы проста з нічога стварылі. Гэта першае месца, якое я адчула менавіта домам. І я не магла ўявіць сабе, каб з'ехаць з гэтай кватэры. А калі мы будзем вяртацца дамоў, куды мне вяртацца?»

У фільме Сашы Івуліна зняліся таксама музыка Юрый Стыльскі, блогер Антон Матолька, Маляваныч і многія іншыя беларусы, якія вымушана апынуліся за мяжой.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
20
Абуральна
1