Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскую вобласць 13 чэрвеня азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці рэактыўных снарадаў у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскую вобласць 13 чэрвеня азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці рэактыўных снарадаў у Беларусі

«Расія спрабуе аднавіць вытворчасць і выйсці на той даваенны ўзровень, які быў (і нават перасягнуць яго).

Планы РФ па вытворчасці на 2024 год — каля 2,1 млн боепрыпасаў. Для таго каб аднавіць вытворчасць і нарошчваць яе, яны актыўна працуюць з прамысловасцю Беларусі», — сказаў ён.

Па словах Скібіцкага, да пачатку лета 2023 года расійскае войска выкарыстоўвала пераважна тыя боепрыпасы, якія захоўвала ў сябе на складах (яны былі вырабленыя больш за 30 гадоў таму, і толькі палова з іх, па даных ГУР, мела нармальны стан).

З пачатку кастрычніка, як дадае прадстаўнік украінскай разведкі, расійскія войскі штодзень выкарыстоўваюць на полі бою каля 15 тысяч боепрыпасаў.

У сярэдзіне верасня выданне NYT паведаміла, што з канца 2022 года расійская ваенна-прамысловая вытворчасць зноў пачала набіраць абароты, і зараз Расія вырабляе больш боепрыпасаў, чым Злучаныя Штаты і Еўропа.

За паўтара года поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Расія, па даных Forbes, ужо выдаткавала больш за 167 млрд даляраў.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19