Фота: «Наша Ніва»
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы.
Вецер паўднёвы, днём месцамі моцны парывісты.
Ноччу +5..+11°С, па захадзе Беларусі тэмпература складзе +12..+15°С, максімальная днём +18..+24°С. У Мінску +20..+22°С.
У нядзелю, 15 кастрычніка, пачне паступаць халоднае паветра са Скандынавіі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер днём у асобных раёнах моцны парывісты.Ноччу +4..+10°С, на паўднёвым усходзе да +13°С, максімальная днём +8..+14°С. У Мінску +8..+10°С.
У панядзелак днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты.
Ноччу +1..+5°С, месцамі па краіне замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра днём +5..+12°С. У Мінску +8°С.