Уладзімір Зяленскі. Скрыншот відэа

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот відэа

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адзначае, што ўдараў расійскіх войскаў па ўкраінскіх энергааб'ектах будзе больш з набліжэннем зімы і заклікае мясцовыя ўлады, энергетычныя кампаніі і аператараў сувязі падрыхтавацца да гэтага, піша «Украінская праўда».

«Мы павінны ведаць, што такіх расійскіх удараў (як у нядзелю па Херсоне) з набліжэннем зімы стане больш. Больш па аб'ектах генерацыі, па сетцы. Да гэтага трэба быць гатовымі.

Мы максімальна ўзмацнілі СПА, наколькі гэта рэальна ў такіх умовах. І мы дамаўляемся з партнёрамі аб такіх кроках у абароне, якія раней не ўжываліся.

Але, акрамя гэтага, многае будзе залежаць ад гатоўнасці мясцовых уладаў, у прыватнасці ў гарадах, ад падрыхтоўчай працы энергетычных кампаній і аператараў сувязі. Кожны павінен выканаць сваю частку ахоўнай працы, каб расейскі тэрор гэтай зімой не спыніў Украіну, гэтак жа, як на полі бою ва ўсіх сферах мы павінны быць максімальна ўстойлівымі і моцнымі», — заявіў Зяленскі ў вячэрнім звароце.

6 кастрычніка Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэтай зімой расейцы будуць зноў спрабаваць знішчыць украінскую энергасістэму.

Брытанская вайсковая разведка мяркуе, што тры тыдні «зацішша» ад масіраваных ракетных удараў па Украіне звязаныя з тым, што вайскова-паветраныя сілы Расіі чакаюць новых ракет.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2