Ізраільскія танкі. Фота: Ariel Schalit / AP Photo

 Ізраільскія танкі. Фота: Ariel Schalit / AP Photo

«Калі ХАМАС выйдзе з месцаў, дзе ён хаваецца, прыкрываючыся цывільнымі, верне нашых закладнікаў і здасца без умоў, тады вайна будзе скончаная», — сказаў Канрыкус.

Паводле яго, мэта гэтай вайны — ліквідаваць ХАМАС, каб ён больш ніколі не мог пагражаць ізраільцянам і не паўтарыў уварвання, якое здарылася 7 кастрычніка.

Паводле апошніх звестак ізраільскай арміі, у закладніках у баевікоў ХАМАС знаходзіцца 212 чалавек. У ЦАХАЛ адзначалі, што гэта лічба не канчатковая, многія яшчэ лічацца зніклымі без вестак.

У чацвер, 19 кастрычніка, міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант, выступаючы перад арміяй, сказаў, што хутка яны атрымаюць загад увайсці на кантраляваную ХАМАС тэрыторыю. «Цяпер вы бачыце Газу здалёк, хутка вы ўбачыце яе знутры», — сказаў Галант.

ЗША ж, паводле інсайдаў медыя, папрасілі Ізраіль адкласці наземную аперацыю. У Белым доме лічаць, што гэта дазволіць правесці перамовы наконт вызвалення закладнікаў.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2