Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Жыхара Віцебска прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за апаганьванне магіл: п'яны мужчына выдраў крыж з магілы самагубцы і аднёс яго за агароджу могілак, як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

У той дзень мужчына наведваў магілу бабулі на могілках у Лёзненскім раёне. Непадалёк заўважыў магілу чалавека, які, наколькі ён ведаў, учыніў суіцыд.

Паколькі раней па звычаях такіх людзей хавалі па-за межамі могілак на неасвячонай зямлі, мужчына вырашыў нагадаць родным самазабойцы пра няправільна выбранае месца пахавання.

Ён вырваў крыж з зямлі і аднёс яго да ўскраіны могілак, а потым пайшоў дадому.

Гэта заўважыла аднавяскоўка мужчыны, чыя магіла была апаганеная, і паведаміла пра здарэнне сваякам. Прыехаўшы на могілкі, тыя знайшлі крыж ля агароджы, акрамя таго, была пашкоджаная рамка партрэта на магіле. Выклікалі міліцыю, і мужчыну затрымалі.

У адносінах да яго распачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 347 КК. Суд Лёзненскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у здзеку з магілы і прысудзіў штраф 1850 рублёў.

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4