Высветлілася, што элементы мемарыяла знялі самі супрацоўнікі каледжа Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну (КНУТД), бо напярэдадні невядомыя вандалы пашкодзілі іх і пакінулі вісець на адной шрубе. Каб яны не ўпалі і не пашкодзіліся, супрацоўнікі каледжа самі іх дэмантавалі і прыхавалі. У іх яны цяпер і захоўваюцца.

Дырэктарка каледжа Любоў Хмялеўская расказала, што ёй паступалі пагрозы па тэлефоне з патрабаваннямі дэмантаваць мемарыял, пагражалі мініраваннем будынка. І яна дзеля таго мусіла пайсці на саступкі.

Паводле Хмялеўскай, для таго, каб мемарыял зноў з’явіўся на месцы, неабходны афіцыйны дазвол уладаў, перадусім з боку Міністэрства адукацыі Украіны.

Пра тое, што ў Кіеве псеўдапатрыёты пад выглядам змагання з краінай-агрэсарам дамагліся частковага разбурэння мемарыяла, пастаўленага ў памяць пра беларусаў, якія загінулі ў баях за Украіну, стала вядома ў пачатку кастрычніка. Першай пра гэта сказала на сваёй старонцы ў тыктоку ўкраінская блогерка Хрысціна Кафка.

Чытайце таксама:

«Словы «Жыве Беларусь» раздражняюць». Дырэктарка кіеўскага каледжа патлумачыла дэмантаж часткі памятнага знака беларускім ваярам

Актывісты будуць аднаўляць пашкоджаны знак беларускім байцам у Кіеве

«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
16