У гэты вечар будуць выкананыя творы на вершы забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года Алеся Дудара, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота. А таксама творы аўтараў, якія прайшлі праз прысуды, турмы, лагеры, вымушаную эміграцыю, але засталіся на беларускай культурнай глебе: Мікола Куліковіч, Наталля Арсеньева, Мікола Равенскі, Міхась Кавыль, Дзмітры Верасаў, Вольга Бурнос, Сяргей Новік-Пяюн ды іншыя.

Прагучаць творы кампазітара і дырыжора першага беларускага хору Уладзіміра Тэраўскага, якога расстралялі ў 1938 годзе, а яшчэ творы сучасных кампазітраў, якія, нягледзячы на вымушаную эміграцыю, не згубілі сувязі з Радзімай і працягваюць змагацца, ствараць і прасоўваць беларускую культуру за мяжой.

Месца: Касцёл святога Аляксандра ў Варшаве (пляц Трох Крыжоў)

Час: 29 кастрычніка (нядзеля) а 20-й гадзіне (польскі час). 22:00 — мінскі час

Уваход вольны!

 На YouTube-канале «Белсат Music» адбудзецца стрым канцэрта.

Чытайце таксама:

Калі плануеце правесці мерапрыемства ў Ноч расстраляных паэтаў — дасылайце інфармацыю нам 

«Ноч паэтаў» сёлета пройдзе ў 12 краінах — расклад мерапрыемстваў

Праваслаўны святар просіць, каб прыбралі могілкі перад Дзядамі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0