Вадзім Іваноў. Фота: www.sb.by

Вадзім Іваноў. Фота: www.sb.by

Справу на кіраўніка сельгаспрадпрыемства «Радамыльскі», распачатую паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў) 24 кастрычніка разглядала суддзя Алеся Саян, звярнуў увагу тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Рашэнне суда пакуль невядомае, але на працы адказваюць, што Вадзіма Іванова «няма». У сацыяльных сетках апошні раз ён быў 20 кастрычніка.

Найчасцей адміністрацыйныя справы за «распаўсюд экстрэмізму» сілавікі распачынаюць, знайшоўшы ў сацыяльных сетках падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», або рэпосты з такіх рэсурсаў. На старонках Вадзіма Іванова сустракаецца і адно, і другое. А побач — рэпосты з праўладных СМІ, а таксама «класы» на старонках сяброў пад матэрыяламі пра вайну ва Украіне, дзе ўхваляецца палітыка Пуціна.

40-гадовы Вадзім Іваноў і сам не аднойчы быў героем публікацый у дзяржаўных медыях. Так, у 2019-м газета «Наша Талачыншчына» прысвяціла яму артыкул, дзе падрабязна распавяла біяграфію дырэктара сельгаспрадпрыемства. Ён нарадзіўся ў Оршы, скончыў аграрны каледж у Смалянах і прыйшоў працаваць у саўгас «Радамыльскі» на пасаду агранома. У гэтай гаспадарцы ён адпрацаваў 19 гадоў, з іх чатыры — у якасці кіраўніка.

У 2021 годзе, калі Іванова абралі дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, у інтэрв'ю раёнцы ён казаў, што вельмі перажывае за развіццё сельскай гаспадаркі і «хоча міра і спакою». Летась абласная газета «Витебские вести» пісала пра поспехі гаспадаркі «Радамыльскі», называючы яе «адным з нешматлікіх сельгаспрадпрыемстваў Талачыншчыны, якое працуе рэнтабельна і з'яўляецца лідарам па асноўных паказніках эканамічнага развіцця».

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4