Падобна, што многія шакаладкі і цукеркі праз амаль два гады пасля контрсанкцый усё ж такі зноў у крамах. Раней ужо пісалі пра Ritter Sport, Schogetten і Toffifee. Шакалад Milka з польскай фабрыкі замянілі расійскай вытворчасцю, а вось Lindt з дарагога сегмента не вярнуўся.

Цяпер з'явіўся ў продажы і Toblerone. Яго можна знайсці ў «Едастаўцы», і гэта цяпер адна з самых дарагіх шакаладак.

А вось набор міні-шакаладак Toblerone, але бюджэтным ён таксама не выглядае (30 рублёў за 200 грамаў).

Аўстрыйскія цукеркі «Моцарт» — для тых, хто любіць марцыпан за любыя грошы. Канкрэтна тут прадаваліся за 24,12 рубля, ва ўпакоўцы 100 грамаў. Падобныя на самыя дарагія цукеркі на рынку.

Асартымент санкцыйных шакаладак часткова аднавіўся, хоць пытанні да цаны ёсць. Цяпер ён суседнічае з беларускімі вытворцамі, расійскім, турэцкім і іранскім імпартам.

Чытайце таксама:

У Беларусі ў продажы зноў з'явіліся славутыя нямецкія шакаладкі. Але не ўсе

Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?

У беларускія крамы вярнуліся жэлацінкі Haribo, але не тыя, што былі раней

Хто завозіць у Беларусь шакалад Ritter Sport, які трапіў пад лукашэнкаўскія «контрсанкцыі»?

Следам за шакаладам Ritter Sport у беларускія крамы вярнуліся Merci і Toffifee

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4