Трамваі спыніліся. Вуліцы ператварыліся ў суцэльныя заторы. Інтэнсіўнасць завірухі такая, што дарожныя службы не даюць рады расчыстцы. Так выглядала ў чацвер Варшава.
Хваля снегападаў дасягнула Горадні і Берасця ў чацвер. Да Менску яна дабярэцца ў пятніцу.
Снег мае ісці два-тры дні. Інтэнсіўнасць яго будзе розніцца ў розных рэгіёнах. Пасля на пару дзён выясніцца. Але пад першыя Каляды наплыве новая хваля мяцеліц. Праўда, тады мароз, як чакаецца, будзе ніжэйшы.
0
0
0
0
0
0