Фота: Tut.by

Фота: Tut.by

Паводле яго слоў, першая заяўка аб затапленні паступіла 31 кастрычніка ў 21:24. Гарадская аварыйная служба выявіла і лакалізавала цечу стаяка халоднай вады на тэхнічным паверсе. На наступны дзень быў праведзены рамонт, водазабеспячэнне было адноўлена.

У кватэрах часткова адключылі электрычнасць, каб не было кароткага замыкання.

«Цяпер спецыялісты ЖЭУ правяраюць стан праводкі, там, дзе яна высахла, аднаўляюць падачу электраэнергіі», — сказаў Шлыкаў.

Па словах прадстаўніка ЖКГ, пасля поўнага высыхання кватэр будуць складзеныя акты заліцця. Уласнікам прапануюць варыянты кампенсацыі.

«З уласнікамі кожнай кватэры спосаб кампенсацыі будзе ўзгадняцца індывідуальна: калі хтосьці пажадае грашовую кампенсацыю, ЖЭУ прадаставіць яе, калі хтосьці захоча, каб жыллёвая арганізацыя выканала рамонт, ён будзе зроблены»,-сказаў Шлыкаў.

Пра выпадак у доме ў мікрараёне «Усход» стала вядома сёння раніцай, нагадвае Reform.by: у 16-павярховым доме прарвала трубу на 6-м паверсе. У доме адключылі электрычнасць. Жыхары былі вымушаныя эвакуявацца.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0