Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

«Патрыётка» ў Беларусі вядзе вайну з бісквітнымі пенісамі і вясёлкай на дзіцячых тартах, — напісаў у сваім тэлеграм-канале Канстанцін Прыдыбайла. —

Часам ідыётаў трэба ізаляваць ад грамадства, нават калі яны абмазаныя з ног да галавы «патрыятызмам». Гэта шкодніцтва і ідыятызм, а не патрыятызм.

Менавіта гэтыя турбапатрыёты з адной нягнуткай звілінай прывядуць нас да той самай «Паўночнай Карэі». Людзі ваююць з усім, што ім не падабаецца або з тым, чаго яны не разумеюць з-за розных прычын. Гэта ў іх стылі пісаць скаргі на фестывалі, дзе апранаюцца ў любімых герояў фільмаў, коміксаў і гульняў. А чым адрозніваюцца рэканструктары ВАВ? Нічым».

Прапагандыст выказаўся, што такія персанажы толькі пагаршаюць міф, што ў СССР сэксу не было.

«Падобныя «ахоўнікі і патрыёты» горшыя за ворагаў. А вясёлка на торце нікога яшчэ не зрабіла п******ам, тым больш торт у выглядзе чэлеса на дзявочніку не робіць дзяўчатак лесбіянкамі, хутчэй наадварот».

Нагадаем, раней некаторыя прыхільнікі Лукашэнкі ўжо абураліся дзейнасцю Бондаравай, бо яе пастаянныя даносы замінаюць дзяржаўным органам нармальна працаваць. Супраць яе выступала гродзенская актывістка «Белай Русі» Святлана Вараніца, некаторыя ананімныя лукашысцкія каналы. Разам з тым, патрабаванні Бондаравай працягваюць выконваць.

Чытайце таксама:

«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
96
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3