Урад дапоўніў пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Адпаведныя змены ўнеслі ў пастанову Саўміна ад 6 снежня 2021 г. № 700.

У пералік уключылі асобныя тавары з Латвіі. Так, забаранілі завозіць адтуль каву, джэмы, жэле фруктовае, мармелады, садавіну, арэхі, сокі, ваду, піва, моцныя спіртныя напоі, калготы, панчохі, гольфы, шкарпэткі, а таксама цэглу, блокі і аналагічныя вырабы з керамікі.

Урад патлумачыў, што гэта мера ў адказ на рашэнне Латвіі закрыць аўтамабільны пункт пропуску «Сілене» на мяжы з Беларуссю (пункт закрылі 19 верасня).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2