Да самых важных банкаў аднеслі Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Прыёрбанк, СберБанк і Альфа-Банк.

Традыцыйна лічыцца, што весці справы з першай катэгорыяй устаноў бяспечней за ўсё. Гэта ж тычыцца і пытання аб захаванасці ўкладаў, піша Tochka.by.

Банк БелВЭБ, Белгазпрамбанк, Белінвестбанк, МТБанк, Банк ВТБ (Беларусь) і БНБ-Банк аднеслі да другой катэгорыі ўстаноў.

У параўнанні з 2023 годам змены нязначныя. Месцамі памяняліся толькі Альфа-Банк і Банк БелВЭБ.

Як банк становіцца важным

Каб атрымаць статус сістэмна значнай, установе трэба мець вялікі маштаб дзейнасці і цесныя сувязі з банкамі-рэзідэнтамі.

Выбраныя павінны ў плыні 2024 года забяспечыць выкананне ўмоў дастатковасці нарматыўнага капіталу, якія вызначаюцца з улікам буфера сістэмнай значнасці.

Банк павінен сфармаваць камітэт па ўзнагароджаннях на чале з незалежным дырэктарам.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0