Фота: Нацбанк

Фота: Нацбанк

Манеты «Беларуская батлейка» выпушчаныя ў двух варыянтах: срэбная і медна-нікелевая.

Срэбная мае мае намінал 50 рублёў, масу 67,20 г, пробу сплаву 925, памер 64,00 × 32,00 мм, тыраж 599 штук;

медна-нікелевая мае намінал 1 рубель, масу 57,70 г, памер 64,00 × 32,00 мм, тыраж 1 700 штук.

Манеты маюць прастакутную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.

На аверсе размешчана выява двух'яруснай батлейкі са сцэнай са спектакля «Цар Ірад», злева і справа ад яе — анёлы, якія граюць на музычных інструментах. У левай і правай частках манеты размешчаны палі, запоўненыя стылізаванымі сняжынкамі.

На рэверсе — стылізаваная калядная зорка, якая мае ўстаўку з сінтэтычнага крышталя, унізе — надпіс «Батлейка»; злева і справа ад батлейкі — вешчуны, якія прыносяць дары немаўляці Ісусу.

Паведамляецца, што манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў.

Таксама Нацбанк выпусціў некалькі манет з серыі «Архітэктурная спадчына»: 

  Фота: Нацбанк

Фота: Нацбанк

«Троіцкі касцёл. Чарнаўчыцы», «Сядзіба Чырвоны Бераг», «Лідскі замак», «Успенскі касцёл. Мсціслаў», «Свята-Успенская царква. Сар’я», «Спаса-Праабражэнская царква. Заслаўе» наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 мм, вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кольца), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), масай 5,81 г, тыражом 25 тысяч штук кожная.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1