Фота: Наталля Макарэц

Фота: Наталля Макарэц

Фільм заснаваны на апавяданні «Тры магілы Арыка Фергаса» пісьменніка Змітра Дзядзенкі. Раней купалаўцы ўжо працавалі з гэтым тэкстам — гэта была адна з гісторый, фрагменты з якой акцёры агучвалі ў кастрычніку падчас мастацкіх чытанняў «Дзённікі эміграцыі». Цяпер беларусы вырашылі сваімі сіламі зняць па апавяданні кароткаметражку, і, паводле Паўла, гэта будзе вельмі камерная стужка — яе цалкам знялі ў памяшканні варшаўскага бара Scena Chmielna. 

«Усе цяпер нешта робяць у эміграцыі для нашага беларускага мастацтва. Часам чытаю, як дзеячы мастацтва працуюць у таксі, як Ігар Сігоў. Хацелася б, каб і гледачы, і ўсе беларусы разумелі: і тыя беларусы, хто працуе ў таксі ці ў «Жабцы», усё ж такі ствараюць мастацтва. Цяпер у нас няма фінансавання і мы робім фільм сваімі сіламі, бо проста ёсць жаданне нешта зрабіць», — так Павел апісвае ўмовы, у якіх паўстае праект.

У стужцы здымуцца Алег Гарбуз, Яўгенія Кульбачная, Андрэй Дробыш, Сяргей Чуб. Рэжысёр характарызуе праект як тэлеспектакль — сумяшчэнне кіно і тэатра, што дае больш магчымасцяў, чым калі б гісторыю Арыка Фергаса расказвалі сродкамі толькі аднаго з мастацтваў.

Галоўны персанаж, якога грае Алег Гарбуз, прыязджае ў камандзіроўку ў беларускі гарадок, і там праз помнік і асабіста сутыкаецца з чалавекам, які праявіў сябе па-геройску ў розныя часы. 

Фота: Наталля Макарэц

Фота: Наталля Макарэц

Гэта містычная гісторыя, але яна мае свае паралелі з беларускай рэчаіснасцю. Павел мяркуе, што такі Фергас далёка не адзіны. Цікава, што Арык Фергас праявіў сябе ў тры гістарычныя перыяды, якія дужа вабяць дзяржаўную прапаганду: падчас Другой сусветнай, у паслярэвалюцыйную грамадзянскую вайну і ў 1905-м падчас барацьбы з царскімі жандарамі.

Пакуль невядома, калі фільм можна будзе паглядзець. Хутчэй за ўсё, ён з’явіцца на ютуб-канале купалаўцаў. Цяпер акцёры плануюць зрабіць другі канал — магчыма, фільм апублікуюць там.

Прачытаць апавяданне Змітра Дзядзенкі «Тры магілы Арыка Фергаса» можна тут.

«Не магу маўчаць і чакаць, калі скончыцца гэты кашмар. Свае лепшыя ролі я яшчэ не сыграла». Актрыса Валянціна Гарцуева пра тэатр, эміграцыю, мужа-немца і планы на будучыню

«Для мяне ўсё адназначна». Ігар Сігоў, сэкс-сімвал беларускага кіно, скончыў здымацца ў Расіі і працуе таксістам

Зоя Белахвосцік: І… я хачу дадому, я ўсё яшчэ хачу дадому

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?