Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з падлікамі буйнога VPN-сэрвісу AltasVPS, які выкарыстоўваў для аналізу даныя з платформы NetBlocks, адзін дзень без інтэрнэту каштаваў бы ўсяму свету ад 29 да 43 мільярдаў даляраў. Гаворка ідзе пра шкоду ад поўнага адключэння інтэрнэту (і мабільнага, і хатняга).

Вылічэнне патэнцыйных грашовых страт было заснавана на статыстыцы Сусветнага банка і эканамічных паказчыках краін за 2020 год. 

Створаны даследчыкамі інструмент дазволіў вызначыць уплыў на эканоміку дзяржаў як поўнага адключэння інтэрнэту, так і асобных блакіровак папулярных сацыяльных сетак.

Інструмент таксама можа вылічваць шкоду ад страты інтэрнэту і для асобных краін. Напрыклад, Беларусь за адзін дзень без хатняга і мабільнага інтэрнэту, паводле даследчыкаў, можа згубіць больш за 26 мільёнаў даляраў (альбо 66,3 мільёнаў рублёў).

Калі ж казаць пра асобныя блакіроўкі сацсетак (Facebook, Twitter (X), YouTube, Instagram, WhatsApp), то ў кожным выпадку страты Беларусі могуць складаць амаль па мільёне даляраў за адзін дзень без інтэрнэту.

Ніжэй прыведзеная статыстыка тых краін свету, якія патэнцыйна губляюць больш за ўсё грошай у выпадку адключэння інтэрнэту.

Топ-10 краін з самымі высокімі патэнцыйнымі стратамі, калі б у іх на адзін дзень цалкам знік інтэрнэт. Крыніца: AtlasVPN / NetBlocks

Топ-10 краін з самымі высокімі патэнцыйнымі стратамі, калі б у іх на адзін дзень цалкам знік інтэрнэт. Крыніца: AtlasVPN / NetBlocks

Найменшыя страты, згодна з даследаваннем, панясуць такія краіны, як Тувалу, Кірыбаці, Маршалавы выспы, Науру і Мікранэзія. Шкода кожнай з гэтых краін не будзе перавышаць 50 тысяч даляраў за дзень без інтэрнэту.

Чытайце таксама:

Амерыканскія навукоўцы прыдумалі, як візуальна сачыць за людзьмі па WiFi замест камер. Аказваецца, беларусы прэзентавалі падобны метад 6 год таму

Выйшаў рэйтынг краін з падаткаабкладаннем «як у пекле». Беларусь заняла там першае месца 

Беларусь увайшла ў топ-20 краін па экспарце ўзбраенняў у свеце. Расказваем, хто стаў галоўным атрымальнікам нашай зброі

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3