Ілюстрацыйнае фота: БелТА

Ілюстрацыйнае фота: БелТА

36-гадовая жанчына перадала ключы ад «Пежо-206» дзевяцігадоваму сыну. Хлопчык завёў аўто, якое знаходзілася на першай перадачы, і машына кранулася з месца, піша БелТА.

Маці адкрыла дзверы кіроўцы, каб спыніць машыну, яна паспрабавала вывярнуць руль і выключыць запальванне.

Але аўтамабіль наехаў на металічную канструкцыю арэляў, з-за чаго жанчыну прыціснула да аўтамабіля дзвярыма.

З атрыманымі траўмамі жанчыну шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам аўтамабіль збіў лася — загінулі кіроўца і аднагадовая дзяўчынка

27-гадовая дзяўчына загінула ў начным ДТЗ у Клімавіцкім раёне

Два беларусы-дальнабойнікі загінулі ў ДТЗ. Іх фуры на латвійскіх нумарах сутыкнуліся ў Расіі

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1