Пры інфармацыі пра Ex-press.live пазначаныя прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненне да гэтага рэгіянальнага СМІ, які базаваўся ў Жодзіне і спецыялізуецца на асвятленні навін Барысаўшчыны: «ураджэнцы Расіі: Паляк Міла Анатольеўна, Баброўская Анастасія Аляксандраўна, Мацкевіч Алег Георгіевіч, грамадзяне Рэспублікі Беларусь: Сляпухін Павел Віктаравіч, Кульбякіна Алена Уладзіміраўна».

У сітуацыі з «Гомель за Никиту Золотарева» пазначана, што гаворка ідзе пра закрыты тэлеграм-чат, дачыненне да якога, як сцвярджаецца, мае бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова — Міхаіл Лапуноў.

Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання. Агулам мужчына правядзе за кратамі больш за тры месяцы.

Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

Чытайце таксама:

Затрымалі кіроўцу, які ў 2020 годзе расфарбаваў аўто ў бел-чырвона-белыя колеры

У Рэчыцы затрымалі шэсць чалавек

У Чашніках затрымалі пастара 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6