Міліцэйскі чыноўнік патлумачыў, што першапачаткова МКАД была запраектаваная з максімальнай прапускной здольнасцю 80 тыс. аўтамабіляў на суткі. Але за апошнія гады інтэнсіўнасць руху значна ўзрасла, а раніцай усяго за гадзіну па кальцавой могуць праязджаць каля 8,3 тыс. машын.

Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, з 2020 года на МКАД адбылося 155 ДТЗ, у якіх 22 чалавекі загінулі і 176 параненыя.

З-за шчыльнасці руху на кальцавой і неаднароднага складу транспартнай плыні нават нязначная аварыя хутка прыводзіць да сур'ёзных затораў, а часам і да больш трагічных наступстваў, падкрэслівае Лівановіч.

З дапамогай маніторынгу вызначылі, што найбольш праблемныя ўчасткі — месцы перасячэння транспартных плыняў. Прасцей кажучы, там, дзе сустракаюцца аўтамабілі і гарадскія аўтобусы.

Паблізу прыпынкаў грамадскага транспарту не заўсёды ёсць пераходна-хуткасная паласа або яна недастаткова працяглая. Актыўна абсталёўваць такія палосы маюць намер у найбліжэйшыя некалькі гадоў.

Акрамя ўладкавання палос разгону ДАІ лічыць важным адпраўляць на маршруты грамадскага транспарту, якія праходзяць па МКАД, больш манеўраныя аўтобусы.

Яшчэ адзін спосаб вырашыць праблему — новыя падыходы да рэканструкцыі пуцеправодаў, якія даюць магчымасць арганізаваць левапаваротныя з'езды без зніжэння хуткасці руху транспартнай плыні.

Чытайце таксама:

Маладая пара загінула на МКАД пад коламі фуры

Як знайсці схаваную камеру

Мазырскім даішнікам давялося страляць, каб спыніць нецвярозага кіроўцу

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0