Фота з тэлеграма Ігара Кліменкі

Фота з тэлеграма Ігара Кліменкі

Сёння ноччу праціўнік нанёс ракетны ўдар па горадзе Сялідава Пакроўскага раёна Данецкай вобласці. У выніку разбураны пад'езд 4-павярховага жылога дома, паведаміў у сваім тэлеграме міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка. 

На месцы абстрэлу супрацоўнікі МНС сумесна з паліцыяй выратавалі параненых мужчыну і жанчыну, якія былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

Таксама ратавальнікі дапамаглі выбрацца з пашкоджанай кватэры на 4-м паверсе тром чалавекам, у тым ліку дзіцяці.

Пад заваламі знайшлі цела загінулай жанчыны. Верагодна, пад руінамі яшчэ застаўся хаця б адзін чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4