Фота: Olivier Matthys, Pool Photo via AP

Фота: Olivier Matthys, Pool Photo via AP

Ізраіль, які атрымлівае ваенную падтрымку ЗША, наносіць удары па сектары Газа, пасля таго як баевікі ХАМАС напалі на поўдзень Ізраіля ў мінулым месяцы.

Як паведамляе AFP, Зяленскі сказаў, што пастаўкі 155-міліметровых снарадаў, якія шырока выкарыстоўваюцца на ўсходнім і паўднёвым франтах ва Украіне, скараціліся.

«Гэта не тое каб ЗША сказалі: мы нічога не даем Украіне. Не! Проста кожны змагаецца за [боепрыпасы] сам», — сказаў ён.

«Такое жыццё. Я не кажу, што гэта пазітыўна, але такое жыццё, і мы павінны абараняць тое, што належыць нам».

Паўднёвая Карэя заяўляла, што саюзнік Расіі Пхеньян адправіў мільён артылерыйскіх снарадаў для падтрымкі вайны Масквы ва Украіне ў абмен на кансультацыі па спадарожнікавых тэхналогіях.

Тым часам Германія заявіла на гэтым тыдні, што ЕС не дасягне гадавой мэты па адпраўцы мільёна артылерыйскіх снарадаў ва Украіну.

«Цяпер склады пустыя або ёсць юрыдычны мінімум, які канкрэтная дзяржава не можа нам даць», — сказаў Зяленскі журналістам у Кіеве і дадаў, што гэтага недастаткова.

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
7