Уладзімір Зяленскі. Скрын відэа

 Уладзімір Зяленскі. Скрын відэа

На пытанне, ці скарыстаецца Украіна шанцам забіць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, калі прадставіцца такая магчымасць, Зяленскі сказаў: «Гэта вайна — і Украіна мае ўсе правы абараняць сваю зямлю».

Але ён адмовіўся адказваць на пытанне аб замахах на прарасійскіх калабарантаў і так званую «ўладу» на часова акупаваных тэрыторыях, адзначыўшы, што «не можа абмяркоўваць ніякіх спецаперацый украінскай разведкі ці сакрэтнай службы».

«Ёсць некаторыя моманты, якія мы не абмяркоўваем. Не толькі [дыверсіі] унутры Расіі. Ёсць падзеі, якія мы не абмяркоўваем на нашых часова акупаваных тэрыторыях».

Гаворачы аб арганізаваных Расіяй замахах на яго, Зяленскі сказаў, што такіх ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання было не менш за 5-6.

«[Пасля гэтага ўсяго я адчуваю сябе] нармальна. [Запомніўся] першы раз. Гэта было найбольш цікава, калі гэта было ўпершыню. А далей гэта як кавід — спачатку людзі не ведаюць, што з гэтым рабіць, і гэта выглядае вельмі страшна, а потым проста разведка кажа табе дэталі, што была яшчэ адна група, якая прыбыла ва Украіну і спрабавала гэта зрабіць.[Колькі ўсяго замахаў было] я не ведаю. Сапраўды не ведаю. Я думаю, не менш за 5-6», − сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Зяленскі: 10 гадоў таму ўкраінцы пачалі першы контрнаступ

Зяленскі: Вайна не завершыцца так хутка, як хочацца

Зяленскі: Расія хоча пасеяць хаос ва Украіне і зрынуць прэзідэнта

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1