Мікола Статкевіч. Верасень 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

Мікола Статкевіч. Верасень 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

«Яго пазбавілі права на званкі, пазбавілі адзінай на год перадачы і спаткання. Сядзіць у адзіночнай камеры ПКТ, якую рэгулярна чаргуюць з ШЫЗА», — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на чалавека, які адбывае пакаранне ў іншай калоніі, але нядаўна атрымаў звесткі пра глыбоцкую калонію № 13, дзе трымаюць Статкевіча.

«280 дзён «цішыні» мінула. Колькі яшчэ?» — гэтакім быў апошні допіс у фэйсбуку жонкі палітыка Марыны Адамовіч, якая вядзе падлік дзён вымушанага маўчання свайго мужа.

Апошнім разам Марына Адамовіч атрымала ліст ад Мікалая Статкевіча 9 лютага.

Станам на 21 лістапада Мікалай Статкевіч ужо 285 дзён не тэлефанаваў сваякам, ад яго не даходзяць лісты, адрасаваныя яму медычныя бандэролі вяртаюць. Таксама да палітвязня не можа трапіць адвакат.

Былога кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года і праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле 1 часткі артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
41