Будаўніцтва трапезнай. Фота: фэйсбук «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Будаўніцтва трапезнай. Фота: фэйсбук «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Праект рэканструкцыі з комплекснай рэгенерацыяй Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночнага манастыра, распрацаваны інстытутам «Мінскграмадзянпраект», быў прэзентаваны сёлета на Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы архітэктурны праект ці пабудову, дзе атрымаў дыплом другой ступені ў намінацыі «Горадабудаўнічыя комплексы, планіроўка і забудова населеных месцаў».

Прэзентаваны праект паказвае грандыёзныя планы Праваслаўнай царквы па асваенні тэрыторыі манастыра і нават прылеглых кварталаў.

Будоўля келейнага корпуса. Фота: фэйсбук «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Будоўля келейнага корпуса. Фота: фэйсбук «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Манастыр быў заснаваны святой князёўнай Ефрасінняй Полацкай у 1125 годзе, калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сяльцы. У 1161 годзе яе намаганнямі быў узведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор, які сёння з’яўляецца адзіным захаваным помнікам архітэктуры Полацкага княства. Тут знаходзіўся знакаміты крыж працы Лазара Богшы.

У 1842 годзе ў жылым манастырскім доме была ўладкавана дамавая царква і асвечана ў гонар заснавальніцы манастыра. У 1897 годзе была ўзведзена манументальная пяціглавая Крыжаўзвіжанская царква ў псеўдавізантыйскім стылі. У 1912 годзе брама-званіца і келейны корпус. З таго часу тэрыторыя манастыра зведала мала зменаў.

Візуалізацыя запланаванай рэканструкцыі манастыра. 

Візуалізацыя запланаванай рэканструкцыі манастыра. 

Візуалізацыя трапезнай, якую пачалі ўзводзіць

Візуалізацыя трапезнай, якую пачалі ўзводзіць

Святыню, на шчасце, не закранула хручшоўская антырэлігійная кампанія, якая суправаджалася масавым зносам найбольш выдатных помнікаў культавага дойлідства. Так у Віцебску, нягледзячы на пратэст з Масквы, узарвалі равесніцу манастыра, Дабравешчанскую царкву XII стагоддзя.

Але, як сцвярджаюць архітэктары ў сваім праекце, у выніку выкананых навуковых даследаванняў выяўлена, што тэрыторыя манастыра — гэта комплекс розначасовых будынкаў і збудаванняў, не звязаных адзінай мастацкай задумай. Гэтае вельмі спрэчнае сцвярджэнне пакладзена ў аснову праекта, які мусіць з комплексу стварыць ансамбль.

Візуалізацыя запланаванай рэканструкцыі манастыра

Візуалізацыя запланаванай рэканструкцыі манастыра

Непасрэдна вакол храмаў комплексаў пабудуюць трапезную, тры келейныя карпусы, актавую залу з аранжарэяй, паломніцкі цэнтр, мноства гаспадарчых пабудоў, гаражоў, рамесныя і мастацкія майстэрні і нават невялікі храм па-за межамі сённяшняй тэрыторыі манастыра. Манастыр прэтэндаваў таксама на тэрыторыю суседняга ляснога каледжа, то-бок амаль на ўсю Спаскую Слабаду, але ў праекце гэтая тэрыторыя не фігуруе.

План рэканструкцыі з комплекснай рэгенерацыяй манастыра

План рэканструкцыі з комплекснай рэгенерацыяй манастыра

Пры гэтым праект зусім не ставіць за мэту рэгенерацыю гістарычную. Так трапезны дом у эклектычным стылі, які знаходзіўся за Спаскай царквой і быў страчаны, верагодна, у час вайны, аднаўляць не збіраюцца. На ягоных падмурках узвядуць крыло велізарнага П-падобнага келейнага корпуса.

Гэты корпус створыць новую прасторавую сітуацыю на тэрыторыі манастыра, якой гістарычна ніколі за 900 гадоў не было — аддзеліць тэрыторыю, дзе калісьці стаяў храм-пахавальня XII стагоддзя.

Чытайце таксама:

У цэнтры Полацка знеслі палову сквера

Пасля поспеху суседзяў у Беларусі зноў загаварылі пра Сусветную спадчыну ЮНЕСКА

Зноў прадаюць 300-гадовы былы манастыр — за 37 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?