«На дадзены момант сіламі СПА збітыя БПЛА ў раёне Нара-Фамінска і Адзінцоўскай гарадской акругі, якія ляцелі на Маскву. Таксама СПА ўдалося перахапіць і знішчыць некалькі БПЛА ў Бранскай, Тульскай і Калужскай абласцях. Пацярпелых і сурʼёзных разбурэнняў папярэдне няма», — заявіў ноччу мэр Масквы.

Падмаскоўны губернатар Варабʼёў напісаў інакш: «У трох выпадках ёсць пашкоджанні будынкаў на зямлі, на шчасце, загінулых і пацярпелых няма». Ці сурʼёзныя пашкоджанні і што за будынкі, Варабʼёў не ўдакладніў.

Пазней зʼявілася відэа трапляння беспілотніка, магчыма, збітага СПА, у шматпавярховік на вуліцы Хварастухіна ў Туле.

Дом у Туле пасля трапляння ў яго беспілотніка, верагодна, збітага СПА. Фота: сацсеткі

Дом у Туле пасля трапляння ў яго беспілотніка, верагодна, збітага СПА. Фота: сацсеткі

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, ад выбуху пацярпелі тры чалавекі, якія атрымалі траўмы і парэзы. Жыхары некалькіх кватэр былі эвакуяваныя ў бліжэйшы дзіцячы сад.

Абноўлена. Яшчэ чатыры беспілотнікі над Бранскай, Смаленскай і Тульскай абласцямі былі збітыя СПА а 9:30, паведамілі ў Мінабароны РФ

Начная атака дронамі па Расіі здарылася на наступныя суткі пасля масіраванага ўдару расійскіх беспілотнікаў па Кіеве і Кіеўскай вобласці. Той удар украінскія ўлады назвалі самым маштабным з пачатку вайны — больш за 60 збітых дронаў.

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2