Фота: Рада БНР

Фота: Рада БНР

Медалём Ордэна Пагоні за заслугі ў барацьбе за волю і незалежнасць Беларусі ўзнагароджаныя Аляксандра Герасіменя, Маргарыта Ляўчук, а таксама чатыры асобы, чые імёны не публікуюцца з меркаванняў бяспекі, у тым ліку палітычныя вязні.

Як выбітныя грамадскія і культурніцкія дзеячы ўзнагароджаныя пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, аўтарка кнігі пра дыскрымінацыю беларускай мовы Аліна Нагорная, пазыўны «Оксан».

Пасмяротна ўзнагароджаны баец атрада «Атам», які гераічна загінуў на вайне супраць расійскіх агрэсараў.

Медаль Ордэна Пагоні ўручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам: асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі, выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа, замежнікам, якія даследуюць і папулярызуюць Беларусь у свеце, а таксама іншым чынам спрыяюць нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Мэдалём БНР за баявыя заслугі ўзнагароджаныя шасцёра байцоў медычнай службы Палка імя Кастуся Каліноўскага (трое — асноўнымі медалямі і трое — афіцэрскімі), а таксама адзін баец спецпадраздзялення Узброеных сілаў Украіны, беларус, выхаванец «Белага легіёна» (афіцэрскім медалём).

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0