Фота: Baraholka.onliner.by
На «барахолцы» «Анлайнера» ёсць цікавы лот. Па словах прадаўца, такіх сувеніраў няма ні ў каго, акрамя тых, хто купіў VIP-пакет на матч. Кошт гэтага пакета — $1900 (на сёння гэта 6120 рублёў), піша Onliner.by.
Гульня прайшла 22 лістапада 2022 года. За матчам Польшчы і Мексікі ў той дзень назіралі амаль 40 тысяч гледачоў. Скончылася гульня нічыёй 0:0.
Фота: Baraholka.onliner.by
— Металічныя сувенір з гравіроўкай, у скрыначцы. Брэнд — ФІФА. У мяне там дачка працавала, ёй далі квіток у VIP-ложу, а да яго — гэты сувенір. Гэтая памятная рэч можа быць цікавая калекцыянерам. Лот вісіць, але пакуль што ніхто не цікавіцца. Кошт 1500 рублёў, але я магу патаргавацца і зрабіць зніжку, — распавядае Віктар, шчаслівы ўладальнік сувеніра.
Фота: Baraholka.onliner.by
Фота: Baraholka.onliner.by
Фота: Baraholka.onliner.by