Паліна Папкова. Скрыншот з відэа

Паліна Папкова. Скрыншот з відэа

Гладкая саркастычна «віншуе» Папкову, што тая дабілася таго «да чаго імкнулася, як той казаў», і яе «знайшла слава».

«Дзяўчынка дарослая, і сама выдатна разумее, што звольнілі не з-за тыктока, а, як у народзе кажуць, з-за дурной галавы і парушэнняў», — заяўляе прапагандыстка.

Паводле яе, «самі відэа па змесце — на мяжы». Паліну нібыта пра гэта папярэджвалі «старэйшыя таварышы», але яна да іх, маўляў, не прыслухалася. Пасля яе нібыта «вырашылі ўзяць на парукі, сказалі: ролікі, маўляў, здымай, але нармальныя». Але тая «праз пару месяцаў — за сваё», і тады ўжо начальства не вытрымала.

Гладкая рэзка крытыкуе змест відэа, у якім маўляў, дзяўчына, «хаміць і паводзіць сябе як быдла»: «У ход ідуць голыя цыцкі (да іх Полюшцы засталася ўсяго адна дэталь гардэроба), непрыстойныя выразы і танцы з пэўным падтэкстам з сяброўкай».

Дадаткова яна ставіць пад сумнеў і прафесійную прыдатнасць Папковай. Нібыта з яе калегаў «большасць кажуць: «некампетэнтная», «непрацавітая» і, мякка скажам, «недалёкая». Маўляў, камандзіры і самі з нецярплівасцю чакалі, калі ў яе скончыцца кантракт.

У той жа час Гладкая фактычна пацвярджае, што дзяўчыне сапраўды далі тры вымовы за два дні, то-бок сама аспрэчвае ўласныя сцвярджэнні, што нібыта яе «парушэнні» насілі працяглы характар. 

Напрыканцы прапагандыстка згадвае пра вайсковыя законы, якія нібыта парушыла Паліна Папкова, дакідае да купы адміністрацыйны і крымінальны кодэксы і канстатуе: «Як па мне, на крымінальны артыкул Папкова ўжо напрацавала».

Чытайце таксама:

Дзяўчыну звольнілі з арміі. Яна сцвярджае, што з-за тыктоку і гэта загад міністра Хрэніна

«Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон». Прапагандысты знялі на фоне адчыненай камеры хлопца, які нібыта «прыйшоў з павіннай»

«Гэта быў сапраўдны трэш. Яны ўрываліся ў пакоі, патрабавалі ў нас тэлефоны, перакульвалі ўсё ўверх дном»

Прапагандысты паспрабавалі аспрэчыць, што цела загінулай украінскай дзяўчынкі было ў мазырскім моргу. Але супярэчаць сабе ранейшым

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?