Міхась Зуй Михаил Зуй Mikhail Zui

Міхась Зуй. Скрын відэа malina_by / YouTube

Міхась Зуй згадвае, што аднойчы яму давялося задаць пытанне Лукашэнку. Было гэта на адкрыцці жылога комплексу «Магістр», дзе некаторым купалаўцам давалі службовыя кватэры.

«На аўтобусах нас прывезлі і раздалі пытанне. <…> Я павінен быў задаваць такое пытанне: «Скажыце, мне здаецца, у нашым горадзе неяк мала помнікаў. Якому вядомаму беларусу вы б паставілі помнік?» Ён такі: «Ніякаму. Ніякаму!» Ён так раззлаваўся. Я так стаю і думаю, пры чым тут я.

«Вось вы хто, скульптар?» Я адказваю: «Так». І вось ён пераварочвае: «Вось вы хочаце паставіць мне помнік? Не трэба мне помнікаў у мой гонар. Не трэба, не хачу».

Калі Лукашэнка прыходзіў на адкрыццё Купалаўскага тэатра пасля рэканструкцыі ў 2013-м, то ён падчас размовы прапаноўваў усім сваю гарэлку, кажа Зуй. Акцёр заўважае, што Лукашэнка ўмее захапіць сваімі прамовамі.

«Я адчуў, што вельмі лёгка трапіць у пастку. Вельмі лёгка падумаць: а можа і праўда? Тут цёпла, тут добра, тут ты за Беларусь, а там, бляха, трэба з'язджаць, трэба нейкай экстрэмісцкай дзейнасцю займацца. Вельмі лёгка ківаць, унутры ўсё механізмы для гэтага гатовы».

Чытайце яшчэ:

«ЧинЧины пролетели кукушкой» — сатырычны фільм з новай песняй Алены ЖалудОк. 

Зорка Шчучыншчыны Алена «Жалудок» і купалавец Міхась Зуй — вялікая гутарка пра сям'ю, выхаванне дзяцей і патрыятызм

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
23
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?