Ігар Гіркін-Стралкоў. Фота: Аляксандр Землянічанка / AP

Ігар Гіркін-Стралкоў. Фота: Аляксандр Землянічанка / AP

Былы міністр абароны «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін) не прызнаў віны ў экстрэмізме, пра гэта паведаміў яго адвакат, піша ТАСС.

Ігара Гіркіна-Стралкова затрымалі 21 ліпеня ў Маскве. Яго падазраюць у публічных закліках да экстрэмізму праз тэлеграм-канал. Крымінальнай справе прысвоілі грыф «цалкам сакрэтна».

Пры гэтым раней паведамлялася, што супраць Стралкова распачатая справа паводле ч. 2 арт. 280 КК (публічныя заклікі да экстрэмізму з выкарыстаннем інтэрнэту). Па гэтым артыкуле яму пагражае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Нядаўна ён самавылучыўся ў прэзідэнты Расіі. Ён тады назваў некалькі «плюсаў», з-за якіх прэзідэнтам РФ павінен быць ён, а не Уладзімір Пуцін.

Напрыклад, Пуцін «надзвычай даверлівы», «занадта добры», у яго «шмат сяброў-мільярдэраў», ён «высокамаральная асоба», а сам Стралкоў «не настолькі спартовы», якім быў Пуцін, таму не будзе знаходзіцца ва ўладзе 20 гадоў.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2