Аляксандр Плескацэвіч

Аляксандр Плескацэвіч

Першы раз Аляксандра Плескацэвіча затрымалі восенню 2021 года за надпіс на слупе чырвона-белымі літарамі «Света, я вас кахаю», адрасаваны Святлане Ціханоўскай. Тады мужчыну асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 (хуліганства) на два гады «хіміі», а пазней перавялі адбываць тэрмін у калонію.

Свой тэрмін Аляксандр скончыў адбываць у лютым 2023 года. Пасля вызвалення мужчыну затрымалі па адміністрацыйнай справе. Яго асудзілі на 10 сутак за тое, што ён «у нявызначаны час з 16 да 27 лютага нанёс на 7 вокнаў і вугал фасада дома бела-чырвона-белую сімволіку».

Цяпер былога палітвязня абвінавацілі ў нанясенні «надпісаў нацысцкага характару» і свастыкі на сцены будынкаў у вёсцы Куршыновічы Ляхавіцкага раёна. Пра падрабязнасці справы раней пісала «Берасцейская Вясна». 

Чытайце таксама:

Завялі крымінальную справу за абразу памерлага міліцэйскага начальніка са Шчучына

За падтрымку Украіны і Палка Каліноўскага ў сацсетках затрымалі мінчука

Былога магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8