Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук вылучае тры асноўныя трэнды, якія чакаюць эканоміку цягам 2024 года.

Знешні гандаль можа прасесці

Па-першае, на думку эксперта, Беларусь чакае пагаршэнне стану знешняга гандлю. Адбывацца гэта будзе прынамсі праз тое, што будуць пагаршацца ўмовы для экспарту ў Расію.

«Цэнавая канкурэнтаздольнасць, ступень інтэнсіўнасці канкурэнцыі будуць пагаршацца. Акрамя таго, працягнуць пагаршацца суадносіны цэнаў усяго экспарту і ўсяго імпарту. З трохі меншай імавернасцю да гэтага яшчэ можа дадацца змяншэнне ці нават абрынанне стратэгічных экспартных пазіцый — калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў, калі раптам Расія не захоча іх лагістычна падтрымліваць або палітычная воля на такога кшталту падтрымку ў Расіі паменшыцца. Таксама гэта можа адбыцца ў выніку ўплыву санкцый на саму Расію», — мяркуе эксперт.

Паскорыцца інфляцыя

Другім трэндам наступнага года эканаміст называе паскарэнне інфляцыі. Якім будзе яе ўзровень і як хутка яна будзе паскарацца, залежыць ад некалькіх фактараў — стану расійскай эканомікі, інфляцыі ў РФ, палітыкі Нацбанка, ступені жорсткасці рэалізацыі 713-й пастановы. 

Па словах Крука, у адносна аптымістычным сцэнары інфляцыя ў 2024 годзе паступова пяройдзе ў дыяпазон 7-10%, а ў найгоршым — стане непрадказальнай.

Рэальныя даходы могуць перастаць расці

Трэцім трэндам Дзмітрый Крук называе пагаршэнне фінансавага стану рэальнага сектару эканомікі.

«Гэты працэс паступова ўжо адбываецца, але ў 2024-м гэтая праблема стане больш жорсткай. «Фінансавы тлушч» большасць прадпрыемстваў і фірмаў ужо праелі, а выдаткі працягваюць расці. Праз недахоп працоўнай сілы даводзіцца павышаць заробкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але рабіць гэта такімі ж тэмпамі, як у 2023, будзе ўсе больш праблематычна. Бізнэс будзе вымушаны шукаць баланс паміж сваім фінансавым становішчам і неабходнасцю захаваць работнікаў. У выніку рост рэальных заробкаў у 2024 годзе як мінімум запаволіцца. А ў горшым выпадку рэальныя заробкі наогул могуць «развярнуцца» і пачаць зніжацца», — кажа Дзмітрый Крук.

Сярод іншых негатыўных фактараў, якія будуць уплываць на фінансавы стан рэальнага сектара, эканаміст называе рост цэн на камплектуючыя з Расіі, бо там інтэнсіфікавалася інфляцыя.

«Пры гэтым цэны ўнутры краіны адэкватна падняць нельга праз 713-ю пастанову, а за мяжой попыт і кан'юнктура пагаршаюцца», — адзначае Крук.

Чытайце таксама:

«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў

Кітайскія машыны замест еўрапейскіх, чэргі па Geely, люксавыя аўто для расіян. Як за год змяніўся аўтамабільны рынак

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?