Міністарка працы Ірына Касцевіч хоча стаць дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Яна зарэгістравала ініцыятыўную групу па Дзяржынскай акрузе №71.

Ірына Касцевіч — адзіная жанчына ва ўрадзе. Фота beloi.by

Ірына Касцевіч — адзіная жанчына ва ўрадзе. Фота beloi.by

Што ў сітуацыі незвычайнага?

Па-першае, міністры ніколі за апошні час не балатаваліся ў дэпутаты. Адваротныя працэсы ішлі — часам дзейных дэпутатаў прызначалі ва ўрад праз кадравы недахоп, і тады ім даводзілася складаць з сябе парламенцкія паўнамоцтвы.

Па-другое, для Касцевіч чамусьці зарэзервавалі менавіта Дзяржынскую акругу. Пры гэтым нічога ў яе біяграфіі не сведчыць пра сувязі з гэтым райцэнтрам. Касцевіч нарадзілася ў Мінску, скончыла наргас, працавала ў сістэме Белстата (1993-2015), дайшоўшы да пасады першай намесніцы старшыні. Пасля працавала намесніцай міністра эканомікі (2015-2017), а апошнім часам была міністаркай працы і сацыяльнай абароны (з 2017).

На момант выбараў Касцевіч ужо будзе 57 гадоў. Фактычна гаворка вядзецца пра ганаровы сыход на парламенцкую пенсію.

Чытайце таксама:

Ірына Касцевіч — адзіная жанчына ва ўрадзе. Як яе змянілі пяць гадоў на пасадзе

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10