Новая з’ява беларускага палітычнага поля — прапагандысты рознага гатунку збіраюцца ў дэпутаты. Адныя спрабуюць трапіць у Палату прадстаўнікоў на пастаянны заробак, іншых адпраўляюць у Мінгарсавет.

Сярод патэнцыйных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ужо дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, а таксама Аляксандр Шпакоўскі, які апошнім часам пайшоў на дыпламатычную службу і трапіў у пасольства ў Расіі. Абодва прапагандысты вылучаюцца ад «Белай Русі», таму ў іх не ўзнікнуць праблемы з рэгістрацыяй.

Вадзім Гігін Вадим Гигин Vadim Gigin

Вадзім Гігін. Скрын відэа БТ

У нейкай ступені ў іх шэраг можна ўключыць і голас Генеральнай пракуратуры, начальніцу ўпраўлення па ўзаемадзеянні са СМІ Анжаліку Курчак.

Анжаліка Курчак

Анжаліка Курчак

Выглядае, што ніводнага з ранейшых прадстаўнікоў пралукашэнкаўскай медыясупольнасці пераабіраць не збіраюцца, у спісах кандыдатаў няма ні экс-кіраўніка БТ і «Белай Русі» Генадзя Давыдзькі, ні экс-міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч, ні вядучага АНТ Тэнгіза Думбадзэ.

У Мінскім гарадскім савеце дэпутатаў колькасць тэлеперсанажаў будзе яшчэ большая. Самы статусны з іх — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Апроч яго, на дэпутацкае крэсла прэтэндуе і Андрэй Крывашэеў. Ён працуе генеральным дырэктарам агенцтва «Мінск-Навіны», а заадно лічыцца яшчэ і старшынёй праўладнага Беларускага саюза журналістаў. Мінгарсавет стане яго трэцяй нагрузкай. Крывашэеў балатуецца па Малінаўцы.

Нарэшце, вырашыў дадаткова рэалізаваць сябе і тэлевядучы СТБ Яўген Пуставы. Ён жыхар Ждановічаў, але балатуецца па Ахоцкай акрузе.

Яўген Пуставы, фота sb.by

Яўген Пуставы, фота sb.by

Адметна, што ў цяперашнім скліканні Мінгарсавета засядае толькі адзін прадстаўнік дзяржаўных СМІ, гэта вядучы АНТ Яўген Лашкоўскі. Але ён займаецца толькі побытавымі праблемамі Уручча і не робіць ніякіх палітычных заяваў.

Чытайце таксама:

«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове».

Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў

Эйсмант: Як растлумачыць цяперашняй моладзі, што ўсяго 30 гадоў таму не было нічога?

Чарговы фэйк ад Крывашэева: пра верталёты і суддзяў

Гігін і Крывашэеў пра падзеі ў Бучы: Гэта было патрэбна краінам Захаду

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
7