Аляксей Лявончык. Фота: фэйсбук Лявончыка

Аляксей Лявончык. Фота: фэйсбук Лявончыка

Тэлеграм-канал «Аб'яднаны штаб супраціву» апублікаваў звесткі з базаў інфармацыі, паводле якіх цесць Лявончыка Сяргей Баклагін працаваў у Радзе бяспекі — намеснікам начальніка аддзела Дзяржаўнага сакратарыята. А апошнія гады быў у Кіраўніцтве спраў Лукашэнкі, там ён начальнік упраўлення дакументацыйнага забеспячэння і кантролю выканання даручэнняў.

Пры гэтым Баклагін — не родны бацька жонкі Лявончыка, а айчым.

Інфармацыю хутка падхапілі Дзмітрый Балкунец, Сяргей Бульба і іншыя.

Аляксей Лявончык расказаў «Нашай Ніве», што з цесцем не камунікуе гадоў восем.

«Акурат праз розніцу ў пазіцыях, — патлумачыў ён. — Мы ў прынцыпе мала камунікавалі. А потым праз пару год яно само сышло на нішто. Мы не былі ў кантакце як мінімум года з 2015-га».

«Аб'яднаны штаб супраціву» (АШС) заявіў пра сябе ў жніўні 2022 года. На меркаванне «Байпола», за тэлеграм-каналам АШС стаіць Андрэй Абозаў, які цяпер жыве ў Эстоніі. Раней «Нашай Ніве» паведамляла гэтую ж інфармацыю яшчэ адна крыніца.

Андрэй Абозаў некалі быў актывістам супольнасці беларусаў «Трэці шлях» і адным са стваральнікаў «Мультклуба», групы, якая рабіла сатырычныя мультфільмы пра Лукашэнку. У 2005-м на яго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі, але Андрэй здолеў выехаць з Беларусі. У 2007-м ён ехаў на цягніку з Украіны ў Эстонію праз Расію і быў затрыманы. Пры заступніцтве свайго знаёмага, палітолага Андрэя Суздальцава, усё ж даехаў да Эстоніі. З таго часу жыве там.

Чытайце таксама:

«Байпол» выклаў сваю версію расколу арганізацыі: спецслужбы, «штаб супраціву», Балкунец і Цапкала

Група хакераў узламала сайт рэспубліканскага медцэнтра і атрымала даныя Лукашэнкі? Вось чаму гэта, здаецца, няпраўда

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6