На расійска-фінскай мяжы. Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images

На расійска-фінскай мяжы. Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images

Як расказаў адзін з суразмоўцаў The Insider, у пачатку лістапада з ім звязаліся «расійскія афіцэры» і расказалі, што цяпер Расія таксама прапускае мігрантаў.

«Расія пачала прапускаць мігрантаў прыкладна паўтара месяца таму, а мы даведаліся пра гэта праз афіцэраў, з якімі ў нас ёсць сувязі», — заявіў кантрабандыст.

З ягоных слоў, ён сам давозіў людзей толькі да расійскай часткі мяжы, «а далей пра іх ужо клапоцяцца расійскія памежнікі — даюць ім ровары для перасячэння мяжы ў Фінляндыю».

Іншы кантрабандыст расказаў выданню, што кантроль за трафікам мігрантаў пачынаецца як толькі мігранты прылятаюць у Расію — ужо ў аэрапорце іх сустракае «нейкі палкоўнік» і дапамагае ўехаць у краіну.

Як высветліў The Insider, у лістападзе ў арабскіх пабліках і суполках у фэйсбуку, дзе яшчэ нядаўна рэкламавалася Беларусь, стала распаўсюджвацца інфармацыя аб тым, што для бежанцаў адкрыўся новы шлях — у Фінляндыю проста з Расіі.

Больш за тое, самі мігранты, якім удалося перасячы мяжу, на сваіх старонках і ў акаўнтах сталі публікаваць відэа з гісторыямі поспеху. У гэтых самых групах публікаваліся і нумары тэлефонаў людзей, якія за грошы абяцалі дапамагчы аформіць дакументы ў Расію і дабрацца да фінскай мяжы.

Пра рэзкі наплыў нелегальных мігрантаў з боку Расіі ўлады Фінляндыі паведамлялі з сярэдзіны лістапада. Да канца месяца Фінляндыя закрыла ўсе дзевяць КПП на мяжы. 14 снежня два з іх аднавілі працу, аднак ужо праз некалькі гадзін былі закрытыя зноў, таму што колькасць мігрантаў не зменшылася.

Цяпер, на фоне закрытай фінскай мяжы, як паведамляе The Insider, кантрабандысты і дылеры зноў усім уцекачам прапануюць адправіцца ў Беларусь, дзе яны высадзяць мігрантаў у лесе каля польскай мяжы і пакажуць прыкладны кірунак, у якім трэба будзе ісці дзясяткі кіламетраў.

Чытайце таксама:

Пуцін паабяцаў праблемы Фінляндыі 

У Польшчы бачаць пагрозу ў адкрыцці новых авіярэйсаў на Мінск

Эстонскія памежнікі адгаворваюць ад паездак у Расію: мяжу могуць закрыць у любы момант

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
19