Фота расійскага карабля «Новачаркаск» пасля праведзенай украінскімі войскамі атакі на яго

Фота расійскага карабля «Новачаркаск» пасля праведзенай украінскімі войскамі атакі на яго

«Гэта новае знішчэнне ваенна-марскога флоту Пуціна дэманструе, што тыя, хто мяркуе, што вайна ва Украіне зайшла ў тупік, памыляюцца!» — напісаў Грант Шэпс.

«Яны не заўважылі, што за апошнія 4 месяцы было знішчана 20% Чарнаморскага флоту Расіі. Дамінаванню Расіі ў Чорным моры цяпер кінуты выклік, і новая кааліцыя па марскім патэнцыяле, якую ўзначальваюць Вялікабрытанія і Нарвегія, дапамагае забяспечыць перамогу Украіны на моры», — заявіў брытанскі міністр.

У сваю чаргу, міністр абароны Украіны Рустэм Умераў заявіў, што хацеў бы «выказаць глыбокую падзяку» брытанскаму ўраду «за забеспячэнне базавай падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў баявой авіяцыі».

«Украіна высока цэніць падрыхтоўку пілотаў, якую Вялікабрытанія і іншыя партнёры праводзяць, каб дапамагчы нам падрыхтавацца да эксплуатацыі F-16 ва Украіне. Гэта вельмі значны ўнёсак у міжнародную кааліцыю па нарошчванні патэнцыялу Ваенна-паветраных сіл Украіны», — дадаў украінскі міністр.

Чытайце таксама:

Апублікаваны здымак «Новачаркаска» пасля атакі УСУ. Зяленскі ў сувязі з гэтым патроліў расіян

Мінабароны РФ пацвердзіла пашкоджанні карабля «Новачаркаск» у порце Феадосіі

УСУ заявілі пра знішчэнне расійскага дэсантнага карабля «Новачаркаск» у Крыме

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1