Ілюстрацыйнае фота. Straž graniczna

Ілюстрацыйнае фота. Straž graniczna

Раніцай у паветраную прастору Польшчы з боку мяжы з Украінай заляцеў неапазнаны паветраны аб'ект, які з моманту перасячэння мяжы да месца знікнення сігналу назіраўся радыёлакацыйнымі сродкамі сістэмы СПА краіны.

У адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі аператыўны камандзір узброеных сіл прывёў у дзеянне наяўныя ў яго распараджэнні сілы і сродкі.

Як паведамляе rmf24-pl, аб'ект заўважылі жыхары гміны Даўгабычаў Люблінскага ваяводства. Гаворка ідзе пра раён вакол Пшэводава — менавіта тут год таму выбухнула ракета, якая прыляцела з-за мяжы.

Сведкі паведамілі, што чулі моцны шум і свіст, а аб'ект рухаўся на захад. Пранікненне аб'екта было заўважана сістэмамі вайсковых службаў. Інфармацыя, што адбыўся выбух, не пацвердзілася.

Журналісты мяркуюць, што гэта было толькі кароткачасовае парушэнне польскай паветранай прасторы і гэты неапазнаны аб'ект вярнуўся ва Украіну.

Чытайце таксама:

У выніку расійскай ракетнай атакі на Украіну загінула 12 чалавек, 75 параненых

Чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Дняпра, двое ў Адэсе, адзін у Кіеве

«Столькі цэляў адначасова на нашым маніторы мы яшчэ не бачылі», — спікер Паветраных сіл Украіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1