Сэлфі Данііла Кабакова з ягонай асабістай старонкі ў «Вконтакте»

Сэлфі Данііла Кабакова з ягонай асабістай старонкі ў «Вконтакте»

Аб'яву апублікаваў расійскі вайсковец — 19-гадовы Данііл Кабакоў. Картку ён згубіў у «намбіку» (начны клуб NumberOne у цэнтры Мазыра).

Пасля страты карткі Кабакоў заўважыў, што з яе сталі спісвацца сродкі, таму ў аб'яве ён прыгразіў таму, хто яе знайшоў:«…Аддай карту па-добраму, ці знойдзем самі».

Нарадзіўся Кабакоў у Алапаеўску — дэпрэсіўным горадзе Свярдлоўскай вобласці Расіі. У апісанні свайго профілю ён пакінуў сапраўднае імя і прозвішча. А акрамя таго, пазначыў і нумар падраздзялення, у якім служыць: вайсковая часць № 31458.

Гэта ўмоўная назва 1530-га зенітнага ракетнага палка, размешчанага ў Камсамольску-на-Амуры (Хабараўскі край Расіі). Таксама Кабакоў пазначыў і час сваёй службы: 2023-2025 гады.

Усе гэтыя даныя верыфікуюцца пры дапамозе кадра з відэа Кабакова.

На відэароліку з тыктоку, які Кабакоў зняў паўгода таму, ён у вайсковай форме радавога з імянным патчам на фоне лагатыпа, які нагадвае лагатып 11-й Чырванасцяжнай арміі ВПС і СПА РФ (да яе адносіцца ВЧ 31458, якая знаходзіцца ў Камсамольску-на-Амуры). Па даных з адкрытых крыніц, на ўзбраенні гэтага палка знаходзяцца ракетныя комплексы С-400 і Панцыр-С1.

Знаходжанне расійскага салдата ў Беларусі можна звязаць з дыслакацыяй расійскага вайсковага кантынгенту ў Мазырскім раёне. Расійскія вайскоўцы з'явіліся на аэрадроме Бокаў перад пачаткам уварвання Расіі ва Украіну зімой 2022 года. Першапачаткова на аэрадроме базаваліся расійскія верталёты, а пасля правалу наступлення на поўначы Украіны аэрадром занялі ракетчыкі.

Жыхары Мазырскага раёна неаднаразова фіксавалі пускі ракет з Мазырскага раёна: як баявыя ў першы год уварвання, так і ракеты СПА

Чытайце таксама:

Светлагорскі камбінат ладзіць у сябе сістэму абароны ад дронаў за 700 тысяч рублёў

Баевікі «Вагнера» ўвайшлі ў склад спецназа МУС Беларусі? Прынамсі ёсць дзве прыкметы

Прапагандысты паспрабавалі аспрэчыць, што цела загінулай украінскай дзяўчынкі было ў мазырскім моргу. Але супярэчаць сабе ранейшым

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
33
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
45