Скрыншот з відэа
Падчас гэтага візіту Зяленскі ўручыў узнагароды байцам 110-й асобнай механізаванай брыгады. Ён заявіў, што падчас паездкі абмеркаваў з камандзірам «абарончую сітуацыю» і «асноўныя патрэбы». Зяленскі назваў Аўдзееўку адным з «найбольш складаных участкаў фронту».
За час поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Зяленскі неаднаразова прыязджаў на пазіцыі УСУ на лініі фронту. Так, ён прыязджаў, сярод іншага, пад Бахмут, у Ізюм і Херсон.
Чытайце таксама:
Залужны расказаў, у чым была ягоная галоўная памылка
Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным