Зянон Пазьняк

Зянон Пазняк

У прыватнасці, Пазняк звярнуўся і да тых беларусаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і лічаць, «што гэта добра».

«Такіх людзей шмат, і мы не можам іх ігнараваць. Але што б я хацеў сказаць такім людзям? Памятайма, што Беларусь — наш агульны дом. Мы павінны яго берагчы, усе, якім бы мы чынам не адносіліся да палітыкі. Не прадаецца хата бацькоў, як спяваецца ў песні. Таму дбайма пра нашую незалежнасць, наш агульны беларускі дом і нашу дзяржаву», — сказаў Зянон Пазняк.

Звяртаючыся да дзяржаўных службоўцаў, палітык канстатаваў, што многія з іх апынуліся ў цяжкім становішчы, калі трэба выконваць палітыку, якая не спрыяе беларускаму народу.

«Шаноўнае спадарства, не забывайце, што вы беларусы, не забывайце, што ў вашых руках улада. Будзьце патрыётамі сваёй краіны, беражыце наш народ. Можна не выконваць антынародныя распараджэнні. Можна паглядзець на нейкую злую справу, якую ад вас патрабуюць, скрозь пальцы. Можна яе не выканаць і гэтым паспрыяць нашым людзям. Калі міліцыянт ідзе па вуліцы і бачыць, што маладыя людзі кажуць «Жыве Беларусь», не кідайцеся туды, не чапайце гэтую моладзь, не біце іх дручкамі. Не заўважце гэтага, і гэтым вы дапаможаце беларусам», — заклікаў Пазняк.

Пад канец ён заклікаў Лукашэнку вызваліць траіх палітвязняў, каб праявіць добрую палітычную волю. Гаворка ідзе пра шматдзетную маці Вольгу Залатар, журналіста Дзяніса Івашына і берасцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк.

Чытайце таксама:

«Адмоўныя персанажы гавораць па-расейску». Зянон Пазняк прэзентаваў зборнік п’ес

Цыганкоў распавёў, чаму на яго пакрыўдзіўся Чалы і што Пазняк сказаў Лукашэнку ў парламенцкім буфеце

Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўналі водгукі на навагодні выступ палітыкаў

Клас
52
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
4