Скрыншот відэа Bild

Скрыншот відэа Bild

 Навагоднія выхадныя ён правёў на востраве Халіг Хоазе ў Паўночным моры. Калі ў чацвер увечар палітык вяртаўся на пароме на вялікую зямлю, тамака сабраліся каля 100 раз'юшаных фермераў, незадаволеных скарачэннем шэрагу льгот, піша Bild.

Ахова забараніла Хабеку пакідаць паром, ён прапанаваў фермерам накіраваць трох прадстаўнікоў для перамоваў. Тыя адмовіліся і паспрабавалі ўзяць судна штурмам.

На месца прыбылі каля 30 паліцыянтаў. Яны прымянілі супраць земляробаў пярцовыя балончыкі.

Паром з віцэ-канцлерам спешна адплыў назад на востраў. Толькі ноччу ён зноў вярнуўся на мацярык, фермераў там ужо не было.

Цяпер Хабек у бяспецы дома.

Чытайце таксама:

Олаф Шольц можа датэрмінова пайсці ў адстаўку — Bild

Прэм'ер Саксоніі прапанаваў Украіне часова адмовіцца ад акупаваных тэрыторый

Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
0